У Беларусі прадаюць палац Радзівілаў усяго за 90 рублёў
2- 1,598
Двухпавярховая сядзіба — найкаштоўнейшы помнік архітэктуры ў райцэнтры.
Палац Радзівілаў у Дзятлаве (Гродзенская вобласць) зноў патаннеў, цяпер яго можна набыць за 90 рублёў (2 базавыя велічыні). Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Дзяржкаммаёмасці, перадае «Еўрарадыё».
Гэта не першая спроба ўладаў знайсці пакупнікоў на палац. Таргі спрабавалі правесці яшчэ ў верасні 2021 года. Тады за будынак папрасілі сімвалічную суму ў 145 рублёў. А потым палац падаражэў — у 2022 годзе за яго прасілі ўжо 31 тысячу рублёў.
Палац Радзівілаў у Дзятлаве пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Гэта двухпавярховая сядзіба — найкаштоўнейшы помнік архітэктуры ў горадзе. Раней там размяшчаўся корпус раённай бальніцы.
