У Расіі спанікавалі з-за ўдару HIMARS і «Нептун» па энергетыцы Бранскай вобласці
1- 8.02.2026, 11:08
- 5,318
Губернатар рэгіёна паскардзіўся на наступствы.
Губернатар Бранскай вобласці РФ Аляксандр Богамаз паскардзіўся на атаку ракетамі HIMARS і «Нептун» па энергасістэме рэгіёна, якую быццам ажыццявілі ўкраінскія вайскоўцы. Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале, перадае УНІАН.
«ЗСУ атакавалі нашу вобласць з выкарыстаннем ракет вялікай далёкасці «Нептун» і сістэм рэактыўнага залпавага агню «Хаймарс». У выніку атакі ў сямі муніцыпальных утварэннях парушана цяпла- і энергазабеспячэнне. Спецыяльныя і аварыйныя брыгады вядуць работы па аднаўленні энергазабеспячэння», — зазначыў Богамаз.
Паводле яго слоў, у Выгоніцкім раёне ў выніку атакі былі паранены два чалавекі.