СМІ: У Дубаі затрымалі стрэлака, які страляў у генерала ГРУ Аляксеева
29- 7.02.2026, 18:00
- 38,672
Пасля замаху яму ўдалося збегчы з РФ.
Кілера, які ўчора ў Маскве страляў у намесніка начальніка ГРУ Мінабароны РФ, генерал-лейтэнанта Уладзіміра Аляксеева, затрымалі. Пасля замаху яму ўдалося збегчы за мяжу, піша тэлеграм-канал 112.
Тым часам Уладзімір Аляксееў апрытомнеў пасля аперацыі. Ён размаўляе, яго жыццю нічога не пагражае.
Учора ў Маскве быў учынены замах на высокапастаўленага вайскоўца. Злачынца зрабіў некалькі стрэлаў і ўцёк. Генералу ўдалося выжыць.