Кіроўца Ford на летніх шынах не справіўся з кіраваннем на трасе М5
16- 7.02.2026, 10:27
- 7,318
Наступствы аказаліся фатальнымі.
Смяротнае ДТЗ з удзелам Ford адбылося 6 лютага каля 20:40 на Пухавіцкім участку трасы М5 Мінск — Гомель, паведамілі ў ДАІ, піша «Зеркало».
30-гадовы кіроўца Ford рухаўся ў напрамку Асіповічаў. На 64-м кіламетры трасы ён не справіўся з кіраваннем, і легкавік урэзаўся ў тросавае агароджанне. Пасля гэтага Ford адкінула ў крайнюю правую паласу, дзе яго зачапіў Infiniti пад кіраваннем 44-гадовага кіроўцы.



У выніку ДТЗ кіроўца Ford загінуў на месцы, яго 54-гадовая пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
«Як стала вядома, на аўтамабілі Ford на задняй восі былі ўсталяваныя летнія шыны», — паведамілі ў ДАІ.