У кватэры ў Барысаве прагрымеў выбух
1- 6.02.2026, 23:10
- 3,604
У МНС паведамілі пра ўспышку газапаветранай сумесі.
Успышка газапаветранай сумесі адбылася ў кватэры на першым паверсе шматпавярховага дома ў Барысаве, паведамілі ў МНС.
Інцыдэнт адбыўся 6 лютага на бульвары Грэчкі.
«Адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома. У выніку інцыдэнту пацярпеў мужчына. Ён шпіталізаваны», — паведамілі ў МНС.
Эвакуацыя жыхароў не праводзілася.