5 сакавiка 2026, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у пастцы Кітая

6
Пуцін у пастцы Кітая

Украінская выведка разбіла міф пра тэхналагічную незалежнасць РФ.

Нягледзячы на заявы Крамля пра паскоранае «імпартазамяшчэнне», расійская эканоміка застаецца крытычна залежнай ад замежных тэхналогій.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Службы знешняй выведкі Украіны.

Як адзначылі ў выведцы, Крэмль планаваў да 2030-га года дасягнуць 70–90% незалежнасці ў стратэгічных сектарах (авіяцыя, энергетыка, хімія), аднак рэальныя паказчыкі істотна адстаюць:

- хуткасны чыгуначны транспарт — усяго 15% уласнай вытворчасці;

- караблебудаванне і энергетыка — 30%;

- вытворчасць беспілотных сістэм — 40%;

- прамысловае машынабудаванне — каля 65%.

Выведка адзначае, што замест сапраўднай незалежнасці Расія проста змяніла пастаўшчыкоў. У прыватнасці, пасля абмежавання доступу да заходніх тэхналогій частка КНР у пастаўках мікраcхем у РФ вырасла да 90%. Гэта фармуе пагрозу доўгатэрміновай аднабаковай залежнасці ад Пекіна.

У СЗРУ адзначылі, што з-за абмежаваных кадравых і вытворчых рэсурсаў дасягненне заяўленых мэтаў да 2030-га года малаімавернае.

«Курс РФ на «тэхналагічны суверэнітэт» мае пераважна дэкларатыўны характар і не падмацоўваецца наяўнымі магчымасцямі эканомікі», — адзначаюць у выведцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках