5 сакавiка 2026, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што змаганне з ліхтарамі дапаможа цялятам

35
Лукашэнка заявіў, што змаганне з ліхтарамі дапаможа цялятам

Чарговая парцыя маразму.

Лукашэнка ўзяўся абараняць сваю ідэю змагацца з ліхтарамі. Нагадаем, у Беларусі 4 лютага, пасля крытыкі дыктатара Лукашэнкі, змянілі рэжым працы вулічнага асвятлення. У Мінску, напрыклад, ліхтары ўключылі толькі а 19:00, хоць на вуліцы сцямнела каля 18:00. Сёння, 6 лютага, Лукашэнка заявіў, што змаганне з ліхтарамі дапаможа цялятам:

— Кухараў (старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. – Заўв.) на 15 хвілін або нават на 10 святло выключыў раней — Божа мой, з Украінай параўналі! Дзесяць хвілін! А ніхто не палічыў, што гэтыя 10–15 хвілін, як кажа Уладзімір Яўгенавіч, за год даюць па кошце тры малачна-таварныя комплексы і сем прафілакторыяў для цялятаў, як цяпер модна казаць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Заўважым, беларусы востра ўспрынялі ідэю Лукашэнкі змагацца з вулічным асвятленнем.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках