5 сакавiка 2026, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар HIMARS пагрузіў расійскі Белгарад у блэкаут

24
Удар HIMARS пагрузіў расійскі Белгарад у блэкаут
ілюстрацыйнае фота romanenko.livejournal.com

Прагрымела не менш за 5–6 магутных выбухаў.

Позна ўвечары 5 лютага ў расійскім Белгарадзе прагрымела серыя магутных выбухаў. Перад гэтым у рэгіёне абвясцілі паветраную трывогу з-за ракетнай небяспекі, піша «Фокус».

Пасля выбухаў у некаторых раёнах горада зніклі электразабеспячэнне і цяпло. Маніторынгавыя каналы паведамляюць, што пад ударам у Белгарадзе магла апынуцца мясцовая ЦЭЦ.

Расійскія паблікі сцвярджаюць, што горад нібыта быў атакаваны амерыканскімі ракетамі HIMARS. Усяго прагрымела не менш за 5–6 гучных выбухаў: відавочцы распавядаюць пра яркія ўспышкі ў небе і слуп дыму, які падняўся пасля удараў у адным з раёнаў Белгарада.

Паводле інфармацыі Telegram-канала «Пепел», акрамя цяпла і святла, у мясцовых узніклі перабоі з тэлебачаннем. Дзе-нідзе тэлевяшчанне ўвогуле перастала працаваць.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пацвердзіў атаку на горад.

«Ёсць сур'ёзныя пашкоджанні. Выехаў на месца. Праз 35 хвілін збіраем нараду», — заявіў чыноўнік.

Мясцовы водаканал паведаміў, што пасля атакі ў Белгарадзе ўзніклі адключэнні электраэнергіі на некалькіх аб'ектах водаканала, у прыватнасці ў Барысаўскім акрузе.

Тым часам «Белгарадэнерга» заявіла, што ў вёсцы Стралковае, побач з якой размешчаная электрападстанцыя «Фрунзенская», і ў цэнтры Белгарада, куды быў накіраваны ўдар, «фіксуюцца шматлікія пашкоджанні на электраабсталяванні». Там не могуць прагназаваць, калі ў дамы жыхароў вернецца святло.

Іншыя наступствы атакі на Белгарад высвятляюцца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках