Беларус Іван Маеўскі паспяхова дэбютаваў на чале славенскага «Целе»
2- 4.02.2026, 22:29
Клуб нашага суайчынніка ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Славеніі.
Лідар чэмпіянату Славеніі па футболе «Целе» перамог «Радомле» ў першым матчы пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Івана Маеўскага.
«Целе» здабыў дамашнюю перамогу з лікам 3:1.
Пасля 20 тураў каманда Маеўскага ўзначальвае турнірную табліцу з адрывам у 10 ачкоў ад «Копера».