Пад Светлагорскам атруцілі 16 кароў
7- 4.02.2026, 22:06
- 2,850
Усяму віной — халатнасць агранома.
У адной з гаспадарак Светлагорскага раёна атруцілі кароў, паведамілі ў сюжэце тэлерадыёкампаніі «Гомель».
Палі адразу 16 бурэнак. Усяму віной — халатнасць агранома.
Высветлілася, што ў корм для кароў трапілі мінеральныя ўгнаенні.
У тым, што адбылося, абвінавачваюць галоўнага агранома прадпрыемства, якая не пракантралявала ачыстку тэхнікі.
На адных і тых жа машынах спачатку вазілі ўгнаенні, а затым — корм, паведамілі ў мясцовай пракуратуры. Гэта і прывяло да гібелі буйной рагатай жывёлы: як дойнага статка, так і маладняку.
Страты ацанілі ў 7 тон па вазе і Br50 тыс., галоўнага агранома ўжо судзяць.
Цяпер статак на ферме ацэньваецца ў 1800 жывёл. Сітуацыю ўзялі на «жорсткі кантроль», заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства.
Ён паабяцаў, што корм і ўгнаенні цяпер будуць перавозіць на розных машынах.