Мінск пасля загаду Лукашэнкі пагрузіўся ў цемру
82- 4.02.2026, 20:52
- 37,354
Дыктатар абвясціў вайну ліхтарам.
Сонца зайшло каля шостай вечара, а ліхтары не ўключылі. Шмат мінчукоў пішуць у сацсетках, што дабіраліся з працы дадому ледзь не навобмацак. А кіроўцы кажуць, што ўсё гэта вельмі небяспечна ў вялікім горадзе.
Ліхтары ў выніку ўключылі толькі а сёмай вечара. Да гэтага амаль ніякага асвятлення не было.
Мінск «патушылі» на наступны дзень пасля скаргі Лукашэнкі. На нарадзе з чыноўнікамі ён абурыўся, што гарады свецяцца так рана і на святло траціцца занадта шмат грошай.
Лукашэнка даручыў запальваць ліхтары не раней за сёмую-восьмую вечара і выключаць іх не пазней за сёмую. Энергетыкі адразу ж узяліся выконваць абсурднае даручэнне Лукашэнкі.