4 лютага 2026, Серада, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка паказала пярсцёнак з дыяментам на пальцы

9
Сабаленка паказала пярсцёнак з дыяментам на пальцы
Арына Сабаленка

Прыхільнікі пачалі віншаваць спартсменку з магчымымі заручынамі.

Беларуская тэнісістка, першая ракетка Арына Сабаленка выклала ў Instagram фота дыяментавага пярсцёнка на бязыменным пальцы левай рукі. Фанаты ў каментарыях выказалі здагадку, што спартсменка выходзіць замуж за свайго бойфрэнда Георгіас Франгуліс.

Арына Сабаленка паказала вобраз у адзенні брэнда Gucci, амбасадарам якога нядаўна стала, а на адзін з кадраў трапіў пярсцёнак з вялікім дыяментам — ён у тэнісісткі на бязыменным пальцы левай рукі, на Захадзе там звычайна носяць заручальныя і абручальныя пярсцёнкі.

У каментарыях адразу выказалі здагадку, што Сабаленка цяпер заручаная са сваім бойфрэндам — 37‑гадовым бразільскім бізнесменам і аўтамабільным гоншчыкам Георгіасам Франгулісам.

«Гэта абвяшчэнне заручын?!»

«Віншуем!»

«Ого, падаецца, твой хлопец стаў жаніхом?»

Сама Сабаленка пакуль не пракаментавала, ці сапраўды збіраецца замуж. Раней 27‑гадовая тэнісістка распавядала, што хоча сям'ю і дзяцей: «Але не хачу нарадзіць першае дзіця ў 35 гадоў. Хачу нарадзіць дзіця, а потым вярнуцца [ў тэніс]. Хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дасягнуць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках