3 лютага 2026, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды

8
Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды
Арына Сабаленка
Фота: Getty Images

Фотафакт.

Тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася ў сацыяльных сетках успамінамі пра сваё знаходжанне ў Мельбурне, дзе яна ўдзельнічала ў турніры серыі «Вялікага шлема» — Australian Open.

Сярод іншага спартсменка паказала незвычайны партрэт сябе ў вобразе Джаконды, выкананы ў мастацкім стылі.

Сабаленка ўжо чатыры разы запар даходзіла да фіналу Australian Open. Сёлета ў вырашальным матчы яна саступіла Алене Рыбакінай з Казахстана. Нягледзячы на гэта, беларуска захоўвае лідарства ў сусветным рэйтынгу WTA. Больш за тое, яе адрыў ад галоўнай канкурэнткі — польскай тэнісісткі Ігі Сьвёнтэк — нават павялічыўся.

Зараз у Сабаленка 10 990 рэйтынгавых ачкоў, у Сьвёнтэк — 7 978, а Рыбакіна займае трэцяе месца з 7 610 ачкамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках