У кватэры шматпавярхоўкі на вуліцы Кадырава ў Маскве адбыўся выбух
- 28.02.2026, 1:07
Выбух разбурыў частку сцяны будынка.
У кватэры на 15-м паверсе 17-павярховага жылыга дома на вуліцы Кадырава ў Маскве адбыўся выбух, у выніку якога фасад будынка быў пашкоджаны. Пра гэта РБК паведамілі ў сталічным МНС. У ведамстве адзначылі, што дом не газіфікаваны, а ўзгарання не адбылося. На апублікаваных у сацсетках кадрах бачна, што выбух разбурыў частку сцяны будынка.
Даныя пра пацярпелых разыходзяцца. ТАСС паведамляе пра двух пацярпелых, «РІА Навіны» — пра аднаго. Mash са спасылкай на гаспадыню кватэры сцвярджае, што ўнутры знаходзіліся бацька і дачка, якіх цяпер аглядаюць лекары. Паводле інфармацыі ТАСС, з дому эвакуявалі каля 150 чалавек, іх размясцілі ў бліжэйшай школе.
«Расійская газета» піша, што прычынай выбуху мог стаць газавы балон для мантажу нацяжных столяў, а пацярпелы — майстар, які рабіў рамонт. Аднак гаспадыня кватэры заявіла Mash, што рамонт там не праводзіўся.
На час працы надзвычайных службаў рух па вуліцы Кадырава перакрыты на ўчастку ад дома № 4 да дома № 8, паведамілі ў дэпартаменце транспарту Масквы. Акалічнасці здарэння цяпер высвятляюцца.