Аўтамабіль-таран з эскорту Лукашэнкі выставілі на продаж
- 25.02.2026, 1:18
- 1,204
Аўкцыён прызначаны на 2 сакавіка.
У Беларусі выставілі на продаж Chrysler 300C з аўтапарку ДАІ. За аўтамабіль 2005 года выпуску з прабегам 508 тыс. кіламетраў плануюць выручыць не менш за 12,8 тыс. беларускіх рублёў. Менавіта такая сума ўказана ў якасці пачатковай цаны. Аўкцыён прызначаны на 2 сакавіка.
Выстаўлены на таргі Chrysler 300C прадстаўлены ў рэдкім для гэтай мадэлі кузаўным выкананні «ўніверсал». Пад капотам усталяваны бензінавы рухавік V8 HEMI аб'ёмам 5,7 літра магутнасцю 340 к.с. Аўтамабіль абсталяваны 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач і сістэмай поўнага прывада.




Асаблівасцю гэтага экзэмпляра з'яўляецца наяўнасць спецыяльнага «кенгурына» — сілавога бампера, прызначанага для тарану перашкод. Перадбачвалася, што такія машыны ўрэзаюцца першымі ў выпадку выезду аўтамабіляў на шляху следавання картэжа Аляксандра Лукашэнкі. Пабачыць спецабсталяванне можна ў салоне, яно дэмантавана.