Сям'я з Бразіліі прайшла найскладанейшае ралі на сваім Porsche 911
- 24.02.2026, 15:58
Яны разам пераадолелі 3 500 кіламетраў па бездаражжы.
Сям'я Піотта-Фогт з Бразіліі на ўласным спартыўным аўтамабілі Porsche 911 Dakar здзейсніла беспрэцэдэнтную прыгоду: яны прайшлі адзін з самых цяжкіх гонкавых марафонаў Паўднёвай Амерыкі — «Rally dos Sertões», пераадолеўшы больш за 3 500 км па бездаражжы, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
Сужэнцы Суселе і Фрэдзі Піотта-Фогт разам з сынам Жуанам Педру сталі першай камандай, якая калі-небудзь удзельнічала ў гэтым ралі на аўтамабілі Porsche. Звычайна гонку праходзяць на матацыклах, квадрацыклах або багі, бо траса, што дзейнічае з 1993 года, лічыцца адной з самых складаных на кантыненце.

Маршрут спаборніцтва склаў каля 3 500 км, але агульная дыстанцыя сям'і аказалася значна большай — з дарогай да месца старту і назад іх прабег перавысіў 7 400 км за дзве тыдні.
Сям'я выкарыстоўвала толькі адзін пазадарожны аўтамабіль і машыну суправаджэння. Яны начавалі ў намёце на даху, пераходзілі броды і давялі магчымасці аўтамабіля да мяжы, паказаўшы, што 911 Dakar — гэта не проста калекцыйная цацка.