25 сакавiка 2026, Серада, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальны запас ходу папулярных электрамабіляў праверылі ў мароз

60
Рэальны запас ходу папулярных электрамабіляў праверылі ў мароз

Вынікі здзівілі.

Больш за тры дзясяткі сучасных электрамабіляў узялі ўдзел у маштабным зімовым тэсце. Іх запас ходу праверылі ў мароз.

Не сакрэт, што запас ходу электрамабіляў у мароз істотна скарачаецца. Эксперты сайта Recurrent вырашылі праверыць, наколькі ён змяншаецца.

У выпрабаваннях удзел прынялі 34 папулярныя электрычныя мадэлі. Тэст правялі ў два этапы — пры тэмпературы паветра 0° па Цэльсіі (32° па Фарэнгейце) і -7° (25° па Фарэнгейце).

Вынікі аказаліся даволі нечаканымі. Лепш за ўсё сябе праявілі электрамабілі Tesla і Rivian, а горш за ўсё — прадукцыя канцэрнаў General Motors і Volkswagen. Эксперты таксама адзначаюць, што на запас ходу электрамабіля зімой уплываюць наяўнасць цеплавой помпы і эфектыўнасць яе працы.

Пераможцам тэсту стаў электрапікап Tesla Cybertruck, які захаваў 88% пашпартнага запасу ходу пры 0° і 84% — пры -7°. Другое месца заняў электрамабіль Tesla Model S — 87% і 82%, адпаведна.

Найгорш сябе паказаў электракросовер Chevrolet Blazer EV: ён захаваў толькі 69% заяўленага запасу ходу пры 0° і 57% — пры -7°. У яго малодшага брата Chevrolet Equinox EV гэтыя паказчыкі склалі, адпаведна, 73% і 63%.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках