Абсалютны рэкорд: у Францыі дажджы ідуць 36 дзён запар
- 18.02.2026, 23:37
- 1,456
Сёння на краіну абрынуўся шторм Педра.
У Францыі зафіксавалі самы працяглы перыяд дажджоў за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Ападкі ў краіне ідуць ужо 36 дзён запар, паведамляе BFM TV.
Паводле дадзеных метэаралагічнай службы, дажджы на тэрыторыі Францыі бесперапынна фіксуюцца з 14 студзеня па цяперашні час. Папярэдні рэкорд зафіксавалі восенню 2023 года, калі ў краіне было 32 дажджлівыя дні запар.
Дажджлівым лічыцца дзень, за які ў сярэднім па краіне выпала 1 мм або больш ападкаў.
У сераду, 18 лютага, на Францыю абрынуўся шторм Педра. Паводле звестак метэаролагаў, хуткасць парываў ветру дасягне 90–120 км/г, у прыбярэжных зонах хуткасць можа дасягаць 140 км/г. Чакаецца выпадзенне ад 15 да 50 мм ападкаў.
На дадзены момант з-за рызыкі ліўняў і паводак у чатырох дэпартаментах дзейнічае папярэджанне пра «чырвоны» — самы высокі ўзровень пагоднай небяспекі. Яшчэ ў 10 дэпартаментах уведзены «аранжавы» — павышаны ўзровень пагоднай небяспекі.