Амерыканскія эксперты назвалі найлепшыя аўтамабілі года
1- 18.02.2026, 11:10
- 2,442
Усе пераможцы рэйтынгу маюць электрыфікаваныя версіі.
У ЗША апублікавалі рэйтынг найлепшых новых аўтамабіляў года. У спісе пераважаюць японскія і электрыфікаваныя мадэлі.
Найлепшыя новыя аўтамабілі вызначыла амерыканская арганізацыя Consumer Reports, якая традыцыйна займаецца незалежнымі спажывецкімі даследаваннямі. Рэйтынг з’явіўся на сайце аднайменнага часопіса, які яна выдае.

Найлепшыя аўтамабілі на рынку абралі з 260 мадэляў-прэтэндэнтаў. Пры вызначэнні лідараў рынку ўлічваліся вынікі тэст-драйваў і краш-тэстаў, рэйтынгі надзейнасці і водгукі ўладальнікаў.
Сёлета ў лідарах — японскія мадэлі: яны перамаглі ў 6 з 10 намінацый. Акрамя таго, адзначаецца, што кожны пераможца мае ў сваім мадэльным шэрагу электрыфікаваную версію.

Найлепшыя аўтамабілі года паводле версіі Consumer Reports:
— кампактныя аўтамабілі — Honda Civic;
— сярэднепамерныя аўтамабілі — Toyota Camry;
— субкампактныя кросоверы — Subaru Crosstrek;
— кампактныя кросоверы — Subaru Forester;
— сярэднепамерныя кросоверы — Toyota Grand Highlander;
— прэміяльныя кампактныя кросоверы — Lexus NX;
— прэміяльныя сярэднепамерныя кросоверы — BMW X5;
— кампактныя пікапы — Ford Maverick;
— поўнапамерныя пікапы — Ford F-150;
— электрамабілі — Tesla Model Y.