У Беларусі на продаж выставілі спартыўную BMW, пераробленую ў пікап
8- 17.02.2026, 15:17
- 5,082
Як яна выглядае і колькі каштуе?
Незвычайны экзэмпляр спрабуюць рэалізаваць праз сацсеткі, а ўсе змены ўзаконеныя.
На прасторах Threads з'явіўся даволі незвычайны пост, які прыцягнуў увагу не толькі аўтааматараў, але і звычайных карыстальнікаў.
Мужчына выставіў на продаж аўтамабіль BMW, аднак у вочы адразу кідаецца знешні выгляд машыны.

Гаспадар спартыўнай BMW 2007 года перарабіў яе ў пікап, што і выклікала шквал каментарыяў пад постам. Аўтар адзначае, што асабіста перавараў універсал у пікап у 2014 годзе, а пасля яшчэ і ўсё ўзаконіў.

Атрымалася годна, аднак многія такую творчасць не ацанілі. Людзі скептычна або з доляй гумару паставіліся да праекта мужчыны.

«Калі замовіў аўто-распіл, а задняя частка не прыехала»
«Відаць, зад быў моцна біт...»
«Такая толькі ў цябе і ў Домініка Тарэта»
«Якісьці чорталёт»
«Судзячы па прабегу і канструкцыі, вы на ёй па лунны грунт з'ездзілі?»
Дарэчы, гэты экзэмпляр, паводле слоў прадаўца, ужо праехаў больш за 730 тыс. кіламетраў.
Іншыя і ўвогуле палічылі, што гэтыя фота былі згенераваныя ШІ. У любым выпадку, унікальны экзэмпляр з двума турбінамі магутнасцю 286 конскіх сіл ацанілі крыху больш за $22 тыс.