22 лютага 2026, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: На пачатку свайго шляху Зямля была не такой, як мы лічылі раней

1
Навукоўцы: На пачатку свайго шляху Зямля была не такой, як мы лічылі раней

Загадку раскрыў найстаражытнейшы мінерал.

Сучасная Зямля заснаваная на перапрацоўцы: старая кара апускаецца, плаўіцца і вяртаецца на паверхню ў выглядзе новай пароды. Аднак цяпер новае даследаванне цыркону сведчыць, што падобны кругаварот насамрэч мог пачацца дзіўна рана — лічыцца, што гэта адбылося, калі Зямлі было ўсяго паўмільярда гадоў, піша SciTechDaily.

Падчас даследавання навукоўцы з Універсітэта Вісконсіна ў Мэдысане выявілі характэрныя хімічныя заканамернасці ўнутры цырконаў — найстаражытнейшых мінералаў Зямлі. Даныя сведчаць пра тое, што на пачатку свайго шляху, каля 4 мільярдаў гадоў таму, наша планета была значна больш тэктанічна актыўная, чым лічылася раней.

Калі новая тэорыя правільная, наша ранняя планета не была проста пакрытая жорсткай, нерухомай вонкавай абалонкай — класічная ідэя «застойнай крышкі», якая таксама прадугледжвае малую колькасць або поўную адсутнасць кантынентальнай кары.

Замест гэтага, як цяпер лічаць навукоўцы, прынамсі некаторыя рэгіёны Зямлі, верагодна, былі дастаткова дынамічнымі, каб змяняць паверхню. Гэта важна, бо перапрацоўка зямной кары і фармаванне кантынентаў уплываюць на тое, дзе могуць існаваць стабільныя, патэнцыйна спрыяльныя для жыцця асяроддзі.

Варта адзначыць, што новы аналіз грунтуецца на старажытных цырконах, знойдзеных у Джэк-Хілз у Заходняй Аўстраліі. Гэтыя зярняты часта сустракаюцца ў выглядзе драбнюткіх крышталікаў, выветраных з больш старажытных парод і захаваных у больш маладых адкладах, і цэняцца, бо нясуць адзіны прамы запіс пра першыя 500 мільёнаў гадоў існавання Зямлі.

Усё гэта робіць цырконы рэдкімі сведкамі таго, як паверхня планеты і яе ўнутраная будова ўзаемадзейнічалі на ранніх стадыях фармавання зямных кантынентаў.

У ходзе даследавання навукоўцы вымералі ўтрыманне мікраэлементаў унутры асобных крышталікаў цыркону з дапамогай высокачуллівага прыбора. Гэтая тэхналогія, паводле слоў каманды, дазваляе аналізаваць аб’екты, прыкладна ў дзесяць разоў меншыя па таўшчыні, чым чалавечая валасіна. Каманда таксама распрацавала новыя аналітычныя метады, якія дазволілі вымяраць элементы, што раней немагчыма было надзейна даследаваць.

Паводле слоў прафесара геанук у Універсітэце Вісконсіна ў Мэдысане Джона Вэлі, цырконы па сутнасці з’яўляюцца драбнюткімі капсуламі часу і яны не нясуць у сабе вялізнай колькасці інфармацыі. Хімічны склад цырконаў з Джэк-Хілз паказвае, што яны ўтварыліся з зусім іншай крыніцы, чым іншыя цырконы Гадэю, выяўленыя ў Паўднёвай Афрыцы.

Па словах прафесара Вэлі, яны з калегамі выявілі, што большасць цырконаў, знойдзеных у раёне Джэк-Хілз, не выглядаюць так, быццам яны ўтварыліся ў мантыі Зямлі. Вынікі хімічнага складу гэтых цырконаў сведчаць, што ранняя геалогія Зямлі была больш разнастайная, чым лічылася раней, з рознымі тэктанічнымі працэсамі, якія дзейнічалі адначасова, а не ў межах адзінай аднароднай сістэмы. Гэта азначае, што на пачатку свайго шляху наша планета зусім не была пакрытая аднароднай застойнай крышкай.

Вынікі паказваюць, што ранняя Зямля была геалагічна разнастайнай, з рознымі тэктанічнымі стылямі, якія дзейнічалі адначасова ў розных рэгіёнах. Лічыцца, што гэтае адкрыццё, па сутнасці, можа змяніць уяўленні навукоўцаў пра першы мільярд гадоў існавання планеты, і яго наступствы выходзяць за межы адной толькі тэктанікі. Субдукцыя і фармаванне кантынентаў уплываюць на тое, калі ўпершыню з’явілася суша і як развівалася павярхоўнае асяроддзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках