15 лютага 2026, Нядзеля, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве дзве жанчыны 14 лютага пайшлі ў поле ў пагоні за «рамантыкай зімовага пейзажу»

8
У Магілёве дзве жанчыны 14 лютага пайшлі ў поле ў пагоні за «рамантыкай зімовага пейзажу»

Усё скончылася абмаражэннем.

Усё скончылася абмаражэннем, піша «Зеркало».

У Магілёве дзве жанчыны 14 лютага пайшлі на прагулку ў заснежанае поле, заблукалі, і адна з іх атрымала абмаражэнне. Пра гэта распавялі ў МНС.

Жанчыны прыехалі на вуліцу Салова ў Магілёве каля 22:00 і вырашылі прагуляцца па сцежцы да ракі Дняпра.

«Рамантыка зімовага пейзажу хутка змянілася трывогай, калі ў цемры яны не змаглі знайсці шлях назад. Замерзлыя і знясіленыя, яны а 00:25 15 лютага звярнуліся па дапамогу ў службу МНС», — распавялі выратавальнікі.

Жанчын знайшлі ў заснежаным полі на адлегласці 650 метраў ад дарогі. Яны былі знясіленыя і не маглі перасоўвацца самастойна. Выратавальнікі на насілках транспартавалі жанчын да аўтамабіля хуткай дапамогі. 46-гадовая жанчына была шпіталізаваная ў цяжкім стане з абмаражэннем верхніх і ніжніх канечнасцяў, 23-гадовая дзяўчына не пацярпела.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках