Школьны аўтобус з дзецьмі завяз у снезе пад Будай-Кашалёвай
- 13.02.2026, 15:44
- 1,362
Аб гэтым паведамілі ў МНС.
У Буда-Кашалёўскім раёне ў снезе завяз школьны аўтобус з дзецьмі. Падрабязнасці распавялі ў прэс-службе МНС.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на дарозе паміж вёскамі Боец і Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна. Ратавальнікаў выклікалі з-за школьнага аўтобуса, які завяз на праезнай частцы. У аўтобусе на той момант было трое дзяцей і яшчэ адзін пасажыр.
Акрамя таго, у Гомелі выклікалі МНС з-за аўтамабіля хуткай дапамогі, які завяз у снезе на вуліцы Васільковай.
- Ратавальнікі адбуксіравалі транспартныя сродкі на дарогу, пацярпелых няма, - пракаментавалі ў МНС.