Туман да ранку распаўзецца па Беларусі
- 12.02.2026, 23:20
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, паведаміў Белгідрамет. Да ранку 13 лютага ў краіне чакаецца дрэнная бачнасць.
У ноч на 13 лютага туманы, што назіраюцца на захадзе, распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі Беларусі і Мінск. Яны захаваюцца да канца ночы і ў раннія гадзіны. Бачнасць у тумане складзе 100–500 м. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Нагадаем, у пятніцу, 13 лютага, чакаюцца дождж і мокры снег. Уначы будзе −4…+2°С, удзень −1…+5°С. На наступны дзень месцамі захаваецца туман, таксама прагназуюцца дождж са снегам. Тэмпература — ад −8°С на паўночным захадзе да +2°С на паўднёвым усходзе. У нядзелю на поўдні краіны чакаецца слабая завіруха. Уначы ад −5°С на поўдні да −19°С на поўначы, удзень −5…12°С, у паўднёвых раёнах месцамі −3…4°С.