12 лютага 2026, Чацвер, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адхіліў магчымасць перамоваў з РФ у Беларусі

Зяленскі адхіліў магчымасць перамоваў з РФ у Беларусі

Рэжым Лукашэнкі з'яўляецца саюзнікам РФ у наступе на Украіну ў 2022 годзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з расійскім дыктатарам Пуціным дзе заўгодна, але не ў Маскве — сталіцы краіны-агрэсара.

Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, ён некалькі разоў чуў публічныя запрашэнні ад расіян да ўкраінскай дэлегацыі прыехаць у Маскву. І яму здаецца, што запрашалі асабіста Зяленскага.

«Я не магу прыехаць на перамовы з Пуціным у Маскву, сталіцу краіны, якая з'яўляецца агрэсарам у гэтай вайне. Мы гатовыя падтрымліваць прапановы Злучаных Штатаў Амерыкі сустракацца на любых тэрыторыях: Амерыка, Еўропа, нейтральныя краіны, любыя дзяржавы, акрамя Расійскай Федэрацыі і Беларусі», — заявіў ён.

Ён адзначыў, што Беларусь таксама не можа быць пляцоўкай для перамоваў, таму што яна з'яўляецца саюзнікам у наступе на Украіну ў 2022 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках