12 лютага 2026, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і развяселіў карыстальнікаў сеткі

1
Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і развяселіў карыстальнікаў сеткі

Фотафакт.

Выданне «Сильные новости» знайшло ў Threads фота кулінарнага шэдэўра, апублікаванага карыстальнікам з нікам alexkavaliou. Паводле меркавання маладога чалавека, дранік вельмі падобны на «адфоташопленую выяву з канца нулявых», але ён запэўнівае, што ўсё атрымалася цалкам выпадкова.

Шмат беларусаў падзякавалі аўтару за крэатыўнае фота, а некаторыя нават адзначылі, што спячы дранік-карту — сапраўднае майстэрства.

А яшчэ яны жартавалі з некаторых дыспрапорцый:

«Спячэце нам выхад да мора, будзьце ласкавыя»;

«Мінус Клімавічы і Касцюковічы. Плюс Беласток»;

«Як быццам крыху Польшчы прыхапілі».

Варта дадаць, што «самы беларускі дранік» каментавалі і афіцыйныя акаўнты прадпрыемстваў і арганізацый:

«Гэта не выпадковасць, гэта прызванне!», — напісаў прадстаўнік «Аліварыі».

«Вы прайшлі тэст на беларуса», — дадалі на realt.by.

«Ідэальна», — канстатаваў Мінскі метрапалітэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках