11 лютага 2026, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайны лот выставілі на таргі ў Мядзельскім раёне

1
Незвычайны лот выставілі на таргі ў Мядзельскім раёне

Што прапануюць пакупнікам?

Аматараў экзотыкі, арыентаванай хутчэй на экспарт, зацікавіць аўкцыён, які запланаваны на 16 сакавіка 2026-га ў Мядзельскім раёне, заўважыў Mlyn.by.

Пераможцам таргоў стане той, хто прапануе найбольшую суму за лот. Альбо адзіны заяўнік — за стартовую суму з нязначным павышэннем.

Па выніках мядзельскага аўкцыёну будзе вызначаны ўладальнік права на нарыхтоўку і (або) закуп вінаграднага слімака.

Пераможца таргоў атрымае дазвол на ажыццяўленне дзейнасці ў аб’ёме больш за 10 тыс. кг, тэрмінам на пяць гадоў.

Дазвол дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Мядзельскага раёна. За год дазволена збіраць да 58 393,5 кг слімакоў.

«Да ўдзелу ў таргах дапускаюцца юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адпавядаюць усталяваным патрабаванням», — сказана ў паведамленні арганізатараў таргоў.

Таргі стартуюць з адзнакі ў Br2250, задатак — Br450.

Паводле звестак, пададзеных у адкрытым доступе прадстаўнікамі слімаковых ферм Беларусі, кошт кілаграма слізняў пры здачы складае 60 капеек.

Улічваючы ўсе ўводныя, акупіць стартовую цану можна, сабраўшы ўсяго 3750 кг слімакоў, што складае 6,5% ад гадавой нормы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках