У Мінску рыхтуюцца да запуску фотафіксацыі на перакрыжаваннях
11- 11.02.2026, 18:37
- 3,610
Кіроўцам будуць прыходзіць «эсэмэскі шчасця».
У беларускай сталіцы з'явіліся першыя знешнія прыкметы ўкаранення абяцанай яшчэ восенню сістэмы аўтаматычнага кантролю парушэнняў на перакрыжаваннях. Чытачы папулярнага аўтамабільнага партала ABW паказалі фота з таблічкамі на адным з ажыўленых перакрыжаванняў Мінска.
Судзячы з паведамлення выдання, дарожныя службы пачалі абсталёўваць перакрыжаванні адпаведнымі ўказальнікамі. Гэта можа азначаць хуткі запуск камер, якія фіксуюць праезд на чырвонае святло і не толькі.
