ЗША забаранілі Венесуэле любыя нафтавыя здзелкі з Расіяй
1- 11.02.2026, 17:51
- 1,194
Наймацнейшы ўдар па інвестыцыях Крамля.
Міністэрства фінансаў ЗША ужорстчыла ўмовы працы з венесуэльскай нафтай, афіцыйна забараніўшы любыя здзелкі з Расіяй і шэрагам іншых дзяржаў. Як вынікае з новых ліцэнзій, выдадзеных Упраўленнем па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC), дазвол на аперацыі з венесуэльскай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніяй PDVSA цяпер наўпрост звязаны з адсутнасцю супрацоўніцтва з падсанкцыйнымі краінамі, паведамляе Reuters.
Тры ліцэнзіі, выпушчаныя амерыканскім ведамствам, часткова здымаюць асобныя абмежаванні на ўзаемадзеянне з урадам Венесуэлы, PDVSA і звязанымі з ёй структурамі. Ліцэнзія № 46А дазваляе экспарт, рээкспарт, транспартаванне і перапрацоўку венесуэльскай нафты ўпаўнаважанымі амерыканскімі арганізацыямі, а ліцэнзія № 48 — пастаўку тавараў, тэхналогій і паслуг для разведкі і здабычы ў Венесуэле. Трэцяя ліцэнзія (№ 30B) датычыцца аперацый, неабходных для працы партоў і аэрапортаў краіны.
Ключавой умовай усіх дазволаў стала прамая забарона на ўцягванне ў здзелкі Расіі, Ірана, Паўночнай Карэі і Кубы, а таксама падкантрольных ім структур. Акрамя таго, кантракты павінны рэгулявацца заканадаўствам ЗША, а выплаты «заблакаваным асобам» (за выключэннем мясцовых падаткаў) — пералічвацца на рахункі замежнага ўрада.
Гэтыя абмежаванні ўдарзяць па расійскіх інвестыцыях у Венесуэлу, якія, паводле ацэнак Reuters, складаюць каля $17 млрд і ўключаюць долі ў нафтавых радовішчах. «Роснефть» у сярэдзіне 2010-х адкрыла пяць сумесных прадпрыемстваў з PDVSA: Petromonagas (40%), Petroperija (40%), Boqueron (26,67%), Petromiranda (32%) і Petrovictoria (40%). У 2020 годзе, калі венесуэльская кампанія трапіла пад санкцыі, «Роснефть» абвясціла пра выхад з венесуэльскіх актываў, аднак яны былі перададзеныя ў новаствораную структуру — АО «Росзарубежнефть», на 100% якая належыць ураду РФ.