5 сакавiка 2026, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Лукашэнкі і Трампа сарвана

39
Сустрэча Лукашэнкі і Трампа сарвана

Паляціць Рыжанкоў.

Лукашэнка атрымаў запрашэнне на першую сустрэчу лідараў «Рады міру», распавяла яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант, піша БелТА. Аднак дыктатар не паляціць на сустрэчу з-за закрытага неба з боку ЕС.

— Так, мы з задавальненнем наведалі б Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць пытанні, якія немагчыма адкласці, — заявіла прэс-сакратарка Наталля Эйсмант. — Акрамя таго, мы бяром да ўвагі і магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць з-за незаконных санкцый, у першую чаргу Еўрасаюза — з улікам закрыцця паветранай прасторы над ЕС.

Саміт «Рады міру» Трампа павінен прайсці 19 лютага ў Вашынгтоне. У Вашынгтон паляціць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Заўважым, Еўрасаюз спыніў авіязносіны з Беларуссю з-за авіятэрарызму Лукашэнкі. 23 мая 2021 года дыктатар пасадзіў у Мінску самалёт Ryanair.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках