Зяленскі зрабіў заяву пра далейшыя планы арміі РФ
8- 11.02.2026, 13:41
- 4,266
Да чаго рыхтавацца Украіне?
Расійскія войскі не збіраюцца спыняцца, таму Украіне трэба і далей умацоўваць сваё войска, у тым ліку і супрацьпаветраную абарону.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Расійская армія не рыхтуецца спыняцца — яны рыхтуюцца ваяваць і далей. І рэальна на абарону жыцця працуе толькі наша сіла, а гэта значыць, што трэба і надалей падтрымліваць і ўмацоўваць Украіну», — заявіў Зяленскі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, узмацненне супрацьпаветранай абароны, пакеты падтрымкі ўстойлівасці і адказнасць Расіі за тое, што робіцца, — гэта абавязковыя перадумовы абароны жыцця.
«Бяспека павінна быць, каб быў мір. Дзякуй усім, хто менавіта так дзейнічае і рэальна дапамагае Украіне», — дадаў прэзідэнт Украіны.
Нагадаем, учора, 10 лютага, у заходніх медыя з’явіліся паведамленні пра магчымую падрыхтоўку Расіяй наступальных дзеянняў на поўдні Украіны у вясенне-летні перыяд. Для рэалізацыі гэтых планаў Крэмль мае намер задзейнічаць стратэгічныя рэзервы, фарміраванне якіх працягваецца з мінулага года.
Аднак украінскі бок адзначае, што планы ворага даўно вядомыя, а Сілы абароны прымаюць захады для іх зрыву.