Стала вядома, колькі беларусаў у Польшчы вядуць уласны бізнес
1- 11.02.2026, 8:55
- 1,478
Беларусы вылучаюцца сярод іншых груп мігрантаў высокім працэнтам спецыялістаў.
Даныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS) паказваюць, што да канца жніўня 2025 года колькасць замежных работнікаў у Польшчы павялічылася на 5,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года і дасягнула 1 млн 103 тыс. чалавек, паведамляе Polskie Radio.
Доля замежнікаў у агульнай колькасці работнікаў на польскім рынку працы склала 6,7%. Большасць — амаль 60% — складалі мужчыны.
Згодна з апошнімі данымі GUS, колькасць беларусаў, якія працавалі ў Польшчы ў 2025 годзе, складала 117 тысяч чалавек (па стане на 31 сакавіка 2025 года), што складала прыкладна 11% ад усіх замежнікаў, якія працуюць у Польшчы.
Грамадзяне Беларусі сталі другой па колькасці нацыянальнай групай сярод працуючых замежнікаў пасля ўкраінцаў, якія складаюць каля 67% ад агульнай колькасці.
Паводле даных Упраўлення ў справах замежнікаў, у верасні 2025 года амаль 146 тысяч беларусаў мелі дзеючыя дакументы, якія дазваляюць пражываць і працаваць, што пацвярджае іх высокую актыўнасць на польскім рынку працы.
У 2025 годзе беларусы ў Польшчы працавалі ў шырокім спектры галін — ад простых работ да вузкаспецыялізаванага IT-сектара. Згодна са статыстыкай і справаздачамі GUS, Нацыянальнага банка Польшчы (NBP) і Фонду сацыяльнага страхавання (ZUS), найбольш распаўсюджанымі сферамі іх дзейнасці з'яўляюцца:
будаўніцтва і транспарт. Гэта традыцыйна найбольш моцныя сектары для мужчын з Беларусі. Яны працуюць у асноўным прафесійнымі вадзіцелямі (міжнародныя і ўнутраныя перавозкі) і кваліфікаванымі будаўнікамі;
IT і прафесійныя паслугі. Беларусы вылучаюцца сярод іншых груп мігрантаў высокім працэнтам спецыялістаў. Многія працуюць у сферы IT і камунікацый, што з'яўляецца, у тым ліку, вынікам рэлакацыі тэхналагічных кампаній пасля 2020 года;
прамысловасць і вытворчасць. Значная група знаходзіць працу ў якасці аператараў машын, зборшчыкаў і прамысловых работнікаў;
гандаль і паслугі (HoReCa). Беларусы працуюць у рознічным гандлі, рэстаранным і гасцінічным бізнесе.
62% мігрантаў з Беларусі маюць вышэйшую адукацыю, што спрыяе росту іх прысутнасці ў сектарах бізнес-паслуг і IT.
Паводле справаздачы Нацыянальнага банка Польшчы за лістапад 2025 года, прыкладна 14% эканамічна актыўных беларусаў вядуць уласны бізнес у Польшчы.
57% рэспандэнтаў маюць пастаянную працу, а 67% плануюць застацца ў Польшчы на пастаяннай аснове.
Да канца 2025 года амаль 139 тысяч грамадзян Беларусі былі зарэгістраваныя ў Фондзе сацыяльнага страхавання, што пацвярджае іх устойлівую інтэграцыю ў польскі рынак працы.
У канцы жніўня мінулага года 424 700 працоўна занятых замежнікаў у Польшчы працавалі на пазаштатнай аснове. Гэта найбольш распаўсюджаная форма занятасці.