11 лютага 2026, Серада, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне памёр паэт Міхаіл Губернатараў

У Гродне памёр паэт Міхаіл Губернатараў

Яму было 79 гадоў.

У Гродне памёр кандыдат філалагічных навук, паэт і педагог Міхаіл Губернатараў, паведамляе «Радыё Рацыя». Яму было 79 гадоў.

Міхаіл Губернатараў нарадзіўся 23 лістапада 1946 года ў вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў настаўнікам, а таксама шмат гадоў працаваў у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці Аркадзя Куляшова.

Першыя творы Міхаіла Губернатарава з'явіліся ў друку ў 1964 годзе, шмат друкаваўся ў газетах і часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў зборнікі паэзіі «Паверка» (1973) і «Пакланенне агню» (1984).

Вершы ўключаліся ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі альманаха «Новы замак» (з 2012 года) і іншыя. Быў сябрам розных літаратурных аб'яднанняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках