Ford будзе плаціць пакупнікам сваіх аўтамабіляў
2- 10.02.2026, 14:04
- 3,916
Каб кліенты не перайшлі да канкурэнтаў.
Пасля таго як Ford у снежні 2025 года завяршыў вытворчасць кампактнага кросовера Escape і яго прэміяльнай версіі Lincoln Corsair, кампанія сутыкнулася з апасеннем, што істотная частка іх уладальнікаў пойдзе да канкурэнтаў. Каб гэтага не дапусціць, аўтавытворца запускае маштабную праграму ўтрыманні кліентаў, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
Ford разлічвае захаваць каля 70% цяперашніх уладальнікаў Escape і Corsair дзякуючы мэтавым маркетынгавым кампаніям і фінансавым стымулам. Кліентам прапануюць спецыяльныя зніжкі ад $1000 да $4000, а таксама больш даступныя штомесячныя плацяжы пры пераходзе на іншыя мадэлі брэнда — у першую чаргу Bronco Sport і Maverick. Менавіта гэтыя аўтамабілі Ford цяпер разглядае як асноўныя замены для Escape, каб мінімізаваць рызыку страты пакупнікоў.

Хоць вытворчасць спыненая, на складах кампаніі ўсё яшчэ дастаткова аўтамабіляў. Паводле цяперашніх тэмпаў продажаў, запасаў Escape павінна хапіць да чэрвеня 2026 года. Запасаў Lincoln Corsair хопіць нават даўжэй — аж да канца 2026 года.
Тым часам Ford рыхтуецца запоўніць прагал у мадэльным шэрагу. Кампанія абвясціла, што да канца дзесяцігоддзя выпусціць пяць новых мадэляў коштам менш за $40 000. Першай стане электрычны сярэднепамерны пікап, запуск якога запланаваны на 2027 год.