Нікіта Талапіла стаў другой зоркай матчу «Ванкувер» — «Таронта»
2- 1.02.2026, 12:54
- 1,268
У папярэднім матчы беларус быў прызнаны першай зоркай.
«Ванкувер Кэнакс» у серыі булітаў прайграў «Таронта Мэйпл Ліфс» у хатнім паядынку рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Канчатковы лік — 2:3, піша metaratings.by.
У асноўны час у складзе гасцей адзначыліся Нікаля Руа і Макс Дамі. У гаспадароў дакладнымі кідкамі адзначыліся Ёнатан Лекерымякі і Том Віландэр. У серыі булітаў дакладней аказаліся гульцы «Таронта».
Беларускі варотар «Ванкувера» Нікіта Талапіла быў заяўлены на матч у ролі асноўнага галкіпера. За 65 хвілін гульнявога часу наш зямляк здзейсніў 39 сэйваў, прапусціўшы дзве шайбы пры гульні 5 на 5. У серыі пасляматчавых кідкоў беларус не здолеў адбіць кідкі Мэцьюза і Уільяма Нюландэра. Па выніках супрацьстаяння Талапіла прызнаны другой зоркай сустрэчы.
30 студзеня «Ванкувер» дома перамог «Анахайм» з лікам 2:0. Талапіла адбіў усе 32 кідкі гасцей і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы.