6 лiстапада 2026, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове знайшлі «сюрпрыз» у пітной вадзе

У Рагачове знайшлі «сюрпрыз» у пітной вадзе

Выяўлены эмаль і растваральнік.

Больш за 15 тысяч рублёў спагналі са службовых асоб «Гомельвадоканала» пасля таго, як у красавіку ў Рагачове пагоршылася якасць вады. Суд прызнаў, што пры фарбаванні станцыі абезжалезвання эмаль і растваральнік трапілі ў вадоправод.

У красавіку жыхары Рагачова скардзіліся на ваду з-пад крана з рэзкім хімічным пахам. Улады пацвердзілі праблему, аднак тады не змаглі назваць яе прычыну.

Праверка паказала, што пры фарбаванні станцыі службовыя асобы дапусцілі выкарыстанне эмалі і растваральніка, не прызначаных для такіх прац. Рэчывы трапілі ў вадоправод і ўступілі ў рэакцыю, паведамляе Генпракуратура.

З-за аварыі даводзілася спыняць падачу вады і прамываць вадоправод. Паводле звестак ведамства, выдаткі на ліквідацыю наступстваў склалі больш за 34 тысячы рублёў.

Вінаватымі прызнаныя пяць кіраўнікоў рознага ўзроўню з падраздзяленняў «Гомельвадоканала»: яны не пракантралявалі закупкі і няправільна арганізавалі працэс фарбавання. З іх спагналі больш за 15,6 тысячы рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲