Берасцейцаў абурыў таксіст — адэпт «рускага міру»
22- 18.10.2026, 17:18
- 24,012
Фотафакт.
Беларус праехаўся на таксі ў Брэсце і здзівіўся нашыўцы ў салоне аўто. Там было напісана па-руску: «Замежны пашпарт не замаўляю, чакаю, пакуль усюды будзе Расія».
«У салоне не спрачаўся, спакойна даехаў, зафіксаваў факт», — расказаў пасажыр у Threads.
Паездка была праз «Яндэкс Таксі», перавозчык — брэсцкая кампанія «Б‑6 ТАКС».
Людзі ў каментарыях раяць у такіх выпадках ставіць кіроўцу адну зорку і звяртацца ў міліцыю — ці няма тут парушэння беларускага заканадаўства.
