Мінск завяз у заторах
3- 16.10.2026, 19:40
- 1,478
Грамадскі транспарт выбіўся з раскладу.
Увечары 16 кастрычніка Мінск сутыкнуўся з сур'ёзнымі заторамі на дарогах. Па стане на 18:20 у сталіцы фіксуюць 7-бальныя заторы. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу «Яндекс Карты».
З-за скупчэння аўтамабіляў грамадскі транспарт на некаторых вуліцах выбіўся з раскладу на 40 хвілін, паведамляе «Мінсктранс».
Дзе ў Мінску самыя вялікія заторы і затрымкі транспарту?
Найбольш моцна заторы ўдарылі па пасажырах грамадскага транспарту ў цэнтры сталіцы. На вуліцах Куйбышава, Максіма Багдановіча і Нямізе аўтобусы і тралейбусы могуць спазняцца да 40 хвілін.

Да паўгадзіны даводзіцца дадаткова чакаць транспарт на вуліцах Акадэмічнай і Сурганава. Аналагічныя затрымкі зафіксаваныя на Партызанскім праспекце ў раёне станцыі метро «Магілёўская», а таксама на Смілавіцкім тракце.
На Даўгінаўскім тракце і вуліцы Арлоўскай транспарт адстае ад раскладу да 20 хвілін.
На якіх яшчэ вуліцах Мінска грамадскі транспарт выбіўся з раскладу?
Паводле інфармацыі «Мінсктранса», заторы ўскладнілі рух яшчэ на некалькіх буйных магістралях сталіцы:
- Праспект Дзяржынскага і МКАД – затрымкі да 15 хвілін.
- Праспект Незалежнасці і вуліца Каліновскага – да 17 хвілін.
- Вуліца Бабруйская – да 20 хвілін.
- Партызанскі праспект і вуліца Ванеева – да 20 хвілін.
Усе затрымкі перавозчык звязвае са скупчэннем транспарту на дарогах.