НАТА і Украіна распрацавалі мадэлі ШІ для баявых задач
- 13.10.2026, 20:34
Міністэрства абароны Украіны паведаміла падрабязнасці.
Украіна і НАТА сумесна распрацавалі дзве мадэлі штучнага інтэлекту для баявых задач, у прыватнасці прагназавання нападаў варожых беспілотнікаў і планавання артылерыйскіх аперацый. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Украіны ў аўторак, 13 кастрычніка.
Так, Мадэль №13 аналізуе папярэднія дадзеныя, надвор’е і бягучую сітуацыю і прагназуе:
інтэнсіўнасць прымянення БПЛА;
раёны;
часавыя прамежкі;
тыпы дронаў.
Рашэнне ўжо праверылі на рэальных масівах дадзеных. Яно гатовае да інтэграцыі ў сістэмы сітуацыйнай дасведчанасці ЗСУ.
А Мадэль №32 дапамагае планаваць артылерыйскія аперацыі. Яна ўлічвае наяўнае ўзбраенне, боепрыпасы, вогневыя пазіцыі, лагістыку, балістыку і іншыя абмежаванні.
«ШІ адкідвае невыканальныя варыянты, ацэньвае магчымыя і ранжыруе іх. Прататып ужо перададзены ўкраінскім заказчыкам для выпрабаванняў і праверкі», — расказалі ў ведамстве.
Рашэнне распрацавалі Камандаванне НАТА па трансфармацыі і Узброеныя Сілы Украіны пры ўдзеле і садзейнічанні Сумеснага цэнтра НАТА-Украіна па аналізе, падрыхтоўцы і адукацыі (JATEC).