У Беларусі кіроўца на Zeekr зладзіў дрыфт па элітнай пшаніцы
2- 30.01.2026, 1:46
- 7,716
Шкода сельгаспрадпрыемству была ацэнена ў 1400 рублёў.
У Беларусі мужчына на Zeekr зладзіў дрыфт на полі з элітнай пшаніцай. Пра гэта паведамляе беларускі аўтамабільны сайт ABW.by.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі відэа з заездам у адным з інтэрнэт-чатаў. Парушальнікам апынуўся 42-гадовы жыхар Брэста, які займаецца продажам аўтамабіляў. Каб прарэкламаваць новую мадэль, ён звярнуўся да блогераў, якія дапамаглі са здымкамі і размясцілі ролік. Шкода сельгаспрадпрыемству была ацэнена ў 1400 рублёў.
Мужчына патлумачыў, што з-за снегу не зразумеў, што заехаў менавіта на засеянае поле, і прызнаў сваю віну. Паводле звестак УУС, яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.