8 лютага 2026, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo плануе выпусціць гіганцкага канкурэнта BMW X7

7
Volvo плануе выпусціць гіганцкага канкурэнта BMW X7

З’явіліся першыя характарыстыкі новага флагмана кампаніі.

Кросовер Volvo XC90 можа атрымаць старэйшага брата. Вялікая сямейная мадэль атрымае электрыфікаваныя сілавыя ўстаноўкі.

Выпусціць вялікі кросовер жадае СЕО Volvo Хакан Самуэльссон. Пра гэта ён заявіў брытанскаму выданню Autocar падчас прэзентацыі электрамабіля Volvo EX60.

Паводле слоў Хакана Самуэльссона, новы кросовер Volvo яшчэ не зацверджаны, але пэўнае ўяўленне пра яго ўжо ёсць. Мадэль кіне выклік BMW X7, Mercedes-Benz GLS і будучаму Audi Q9. Яна будзе арыентавацца найперш на рынкі Паўночнай Амерыкі і Кітая, дзе немалы попыт на вялікія сямейныя кросоверы.

Чакаецца, што кросовер будзе выкарыстоўваць платформу SPA2 ад Volvo XC90, аднак будзе значна большы. Яго даўжыня дакладна перавысіць 5 метраў і не выключана, што дасягне нават 5,5 м. У салоне ўсталююць тры рады сядзенняў.

У выпадку з’яўлення новы Volvo будзе электрыфікаваным. Ён можа атрымаць плагін-гібрыдныя ўстаноўкі наступнага пакалення, якія нядаўна анансавалі для таго ж Volvo XC90 і яго малодшых братоў XC60 і XC40. Яны будуць мець больш ёмістую батарэю, якая дазволіць пераадольваць не менш як 160 км у цалкам электрычным рэжыме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках