Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open
7- 29.01.2026, 13:08
- 4,666
Фота: Getty Images
У паўфінале яна абыграла ўкраінку Світоліну.
У Мельбурне завяршыўся першы паўфінальны паядынак жаночага адзіночнага разраду Australian Open — 2026.
Першая ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чацвёрты запар фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, абыграўшы 31-гадовую ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну (12-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA).
Матч цягнуўся 1 гадзіну 18 хвілін і завяршыўся перамогай лідара сусветнага рэйтынгу з лікам 6:2, 6:3.
Гэтая сустрэча стала сёмаю асабістай дуэллю паміж Сабаленкай і Світолінай на прафесійным узроўні.