Украінскі брамнік «Бенфікі» Трубін забіў гол «Рэалу»
9- 29.01.2026, 12:30
- 10,714
Гэты гол увайдзе ў гісторыю.
Украінскі брамнік «Бенфікі» Анатоль Трубін стаў героем матчу Лігі чэмпіёнаў, адзначыўся голам у вароты мадрыдскага «Рэала», піша champion.com.ua.
У паядынку 8-га тура асноўнага этапу турніру «Бенфіка» прымала іспанскі гранд. На 90+7-й хвіліне аднаклубнік выканаў навес у штрафную пляцоўку, а Трубін, які падключыўся да атакі, ударам галавой пераправіў мяч у сетку варот Цібо Куртуа.
Гэты гол стаў вырашальным — партугальскі клуб перамог з лікам 4:2.

Historical goal !! Amazing Anatoliy Trubin scores at stoppage time ! Benfica is in next round https://t.co/OAODbXRWdh
— Goals Xtra (@GoalsXtra) January 28, 2026
Бенфіка – Рэал Мадрыд 4:2 (2:1)
Галы: Шэльдэруп, 36, 54, Паўлідыс, 45+5 (п), Трубін, 90+8 — Мбапэ, 30, 58
Выдаленні: Асенсіа, 90+2, Радрыга, 90+7 (абодва — «Рэал»)
Дзякуючы гэтай перамозе «Бенфіка» набрала 9 ачкоў і выйшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, фінішаваўшы на 24-м месцы на асноўным этапе.