27 студзеня 2026, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва ХК «Дынама-Мінск» «ўкалола» галоўнага трэнера

2
Кіраўніцтва ХК «Дынама-Мінск» «ўкалола» галоўнага трэнера
Дзмітрый Квартальноў

Галоўны трэнер хацеў падпісаць свайго пляменніка?

Генеральны менеджар мінскага хакейнага «Дынама» Алег Антаненка пракаментаваў выказванні галоўнага трэнера каманды Дзмітрыя Квартальнова пра нападніка Раяна Спунера, набытага клубам перад дэдлайнам.

Раней Квартальноў заявіў, што не разумее, як выкарыстоўваць новага хакеіста, назваўшы яго «яшчэ адным рамантыкам», а таксама выказаў сумнеў у мэтазгоднасці яго падпісання.

«Дзмітрыю Вячаслававічу ўжо даўно варта зразумець, што асабістае і роднаснае ў «Дынама» павінна адыходзіць на другі план. Усякім гэтым агентскім гісторыям з удзелам сына або пляменніка-хакеіста даўно пакладзены канец. Галоўны трэнер вельмі хацеў перад дэдлайнам падпісаць Данілу Квартальнова, але кіраўніцтва прыняло рашэнне спыніць свой выбар на Раяне Спунеры, бо для клуба гэта больш эфектыўнае рашэнне, чым падпісанне пляменніка галоўнага трэнера», — цытуе словы Антаненкі «Чэмпіянат».

Таксама генеральны менеджар адзначыў, што цяперашні склад мінскага клуба з’яўляецца наймацнейшым у гісторыі. «Зараз — і гэта не толькі маё меркаванне — «Дынама» мае наймацнейшы склад за ўсю гісторыю клуба. Такіх спрыяльных умоў для падбору выканаўцаў не было ні ў аднаго галоўнага трэнера», — падкрэсліў Антаненка.

«Дынама» абвясціла пра вяртанне 33-гадовага канадца 25 студзеня. Спунер ужо выступаў за мінскі клуб на працягу трох сезонаў. За 149 матчаў у складзе клуба форвард набраў 128 (36+92) ачкоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках