Арына Сабаленка стала першай паўфіналісткай Australian Open
3- 27.01.2026, 10:59
- 1,270
Фота: Getty Images
Беларуска ў двух сэтах перамагла амерыканку Іву Ёвіч.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Яна ў двух сэтах перамагла амерыканку Іву Ёвіч, піша betnews.by.
Сустрэча працягвалася роўна паўтары гадзіны. 27‑гадовая Сабаленка аддала 18‑гадовай суперніцы ўсяго тры геймы.
А.Сабаленка (№1 WTA, Беларусь) — І.Ёвіч (№29 WTA, ЗША) — 6:3, 6:0
Арына адбіла ўсе пяць брэйк‑пойнтаў, якія мела суперніца. Яна рэалізавала ўжо першы матчбол.
За права згуляць у фінале беларуска паспрачаецца з найлепшай з пары Эліна Світоліна — Коры Гаўф.