Мытнікі атрымалі права спыняць замежныя фуры ўнутры Беларусі
5- 22.01.2026, 22:38
- 5,628
Лукашэнка падпісаў указ.
У Беларусі абнавілі правілы для міжнародных аўтаперавозак. 22 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які істотна пашырае паўнамоцтвы мытных органаў — і цяпер кантроль выходзіць за межы памежных пунктаў.
Мытня атрымлівае права правяраць у замежных перавозчыкаў дазвольныя дакументы на праезд па Беларусі («дазволы») не толькі на мяжы, але і ўнутры краіны — у ведамасных пунктах мытнага афармлення.