2 лютага 2026, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна зафіксавала найбуйнейшы за 33 гады прафіцыт энергарэсурсаў

4
Аргенціна зафіксавала найбуйнейшы за 33 гады прафіцыт энергарэсурсаў

У 2025 годзе экспарт перавысіў імпарт на $7,8 млрд.

Аргенціна зафіксавала найбуйнейшы гадавы прафіцыт у гандлі энерганосьбітамі прынамсі за 33 гады. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства энергетыкі краіны піша Bloomberg.

У 2025 годзе экспарт перавысіў імпарт на $7,8 млрд. Гэта быў рэкордны год як па аб'ёме прафіцыту, так і па экспарце.

Афіцыйныя даныя, што вядуцца з 1992 года, адсочвае кансалтынгавая кампанія Empiria з Буэнас-Айрэса.

Рэкордны прафіцыт зафіксаваны на фоне імклівага росту здабычы нафты і газу ў сланцавым басейне Вака-Муэрта, які ўваходзіць у тройку найбуйнейшых сланцавых фармацый свету.

Паступленні ад сланцавай здабычы, адзначае агенцтва, з'яўляюцца ключавымі для намаганняў прэзідэнта Хаў'ера Мілея, накіраваных на пераадоленне хранічных эканамічных крызісаў Аргенціны.

Яго палітыка дэрэгуляцыі прыцягвае інвестыцыі, у прыватнасці цягам апошніх некалькіх тыдняў, — ад амерыканскага сланцавага магната Гарольда Хэмма.

Гарольд Хэмм — мільярдэр і адзін з першапраходцаў гідраразрыву пласта (fracking) у ЗША, заснавальнік і ўладальнік кампаніі Continental Resources, адной з найбуйнейшых амерыканскіх незалежных нафтаздабыўных кампаній.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках