Зяленскі прапанаваў даць па патыліцы Віктару, які жыве за кошт Еўропы
6- 22.01.2026, 19:19
- 12,558
Прэзідэнт Украіны намякнуў на супярэчлівыя дзеянні прэм'ера Венгрыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, назваў «такой, што заслугоўвае ляпаса па патыліцы» пазіцыю людзей, якія жывуць за кошт Еўропы, але прадаюць яе інтарэсы.
У сваёй прамове прэзідэнт назваў імя Віктар.
«Кожны Віктар, які жыве за кошт грошай Еўропы і ў той жа час спрабуе прадаваць еўрапейскія інтарэсы, заслугоўвае ляпаса па патыліцы. І калі яму камфортна ў Маскве, гэта не азначае, што мы павінны дазволіць еўрапейскім сталіцам ператварыцца ў маленькія Масквы», — сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны не ўдакладніў, каго ён мае на ўвазе, аднак сярод еўрапейскіх лідараў цяпер ёсць чалавек з такім імем — прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан.
Венгрыя неаднаразова блакавала ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі, але пасля ціску або перамоваў з Бруселем давала сваю згоду.