МЗС Польшчы вызвала часовага паверанага ў справах Беларусі
- 22.01.2026, 16:17
- 4,376
З-за залёту 150 паветраных шароў.
Міністэрства замежных спраў Польшчы вызвала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт залёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня, паведамляе партал Wiadomosci.
«Беларуская старана атрымала вельмі выразны сігнал аб тым, што мы не ўхваляем падобныя дзеянні», — цытуе партал прэс-сакратара МЗС Мацея Вевіора.
Афіцыйнага паведамлення МЗС Польшчы з гэтай нагоды пакуль няма.
Выданне адзначае, што маштаб з'явы выключаў аматарскую дзейнасць злачынных кантрабандных груповак. «Хоць да кожнага з знойдзеных паветраных шароў сапраўды былі прымацаваныя цыгарэты, мы таксама выявілі абсталяванне, якое сведчыць пра працу прафесіяналаў», — сказаў ананімны суразмоўца партала.
Неафіцыйная інфармацыя з крыніц, блізкіх да вайскоўцаў і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, указвае на тое, што шары былі прыкрыццём: аперацыя дазволіла беларускай старане праверыць вышыню і адлегласць, на якіх польскія сістэмы выяўляюць малыя аб'екты, а таксама адсачыць спробы польскіх вайскоўцаў заглушаць сігналы перадатчыкаў.