Белгідрамет раіць беларусам выкарыстоўваць «ледаступы»
12- 22.01.2026, 14:09
- 6,908
Пра што гаворка?
У марознае надвор'е сіноптыкі Белгідрамета нагадалі пра правілы бяспекі на дарогах і тратуарах. Сярод рэкамендацый — выкарыстоўваць «ледаступы».
Асноўныя парады пры галалёдзіцы:
насіць абутак з неслізкай падэшвай або надзяваць «ледаступы»;
ісці павольна, наступаючы на ўсю ступню;
трымаць рукі па-за кішэнямі;
абмінаць люкі і слізкія ўчасткі;
за рулём павялічваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.
Ледаступы — гэта спецыяльныя накладкі на абутак з металічнымі шыпамі, якія надзяваюцца на насок і пятку. Яны дапамагаюць прадухіляць падзенні і траўмы падчас галалёду, асабліва на тратуарах. Іх таксама называюць «антыгалалёднымі накладкамі».